Семінар ідэалагічных работнікаў Магілёўскай вобласці
12 верасня 2023 года архівіст 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў прыняў удзел у семінары ідэалагічных работнікаў Магілёўскай вобласці, арганізаваным галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Аляксандр Васільевіч выступіў з дакладам на тэму: Дзейнасць і магчымасці архіўных устаноў па аднаўленні гістарычных фактаў.
Таксама ўдзельнікі семінара абмеркавалі пытанні ўшанавання памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці ахвяр войн і намецілі перспектывы работы рэгіянальных міжведамасных рабочых груп па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр войн і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.