Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прыняў удзел у мерапрыемстве да Дня народнага адзінства ў ААТ «Рэчыцкі тэкстыль»
13 верасня 2023 года ў рамках Адзінага дня інфарміравання, прысвечанага Дню народнага адзінства (17 верасня), прайшла сустрэча прадстаўнікоў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама з калектывам ААТ «Рэчыцкі тэкстыль».
Старшыня ўпраўлення А.С. Камалыеў азнаёміў работнікаў прамысловага прадпрыемства з агульнымі звесткамі аб уз’яднанні беларускага народа 17 верасня 1939 года і заснаванні свята ў 2021 годзе. А вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» С.А. Жарносенка прадставіў найбольш цікавыя факты, якія звязаны з перыядам знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921-1939 гг. і яе ўз’яднанні з БССР.