Акцыя «Архівы – школе» працягваецца

13 верасня Дзяржархіў у г. Глыбокае наведалі вучні 6 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія». Супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў для дзяцей быў праведзены квэст «Гісторыя ў архіўных дакументах».

З вялікай цікавасцю каманды ўдзельнікаў праходзілі этапы гульні, спаборнічаючы адна з адной. У якасці заданняў ім было прапанавана з дапамогай загадак даведацца год стварэння архіва, па кароткім апісанні адгадаць, пра які герб раённага цэнтра ідзе гаворка, прыняць удзел у пошуку дакументаў з дапамогай пасцелажных паказальнікаў і інш.

Выніковым заданнем для навучэнцаў стала разгадванне крыжаванкі на архіўную тэматыку, якое паказала, наколькі ўважлівымі слухачамі былі ўдзельнікі экскурсіі. Абедзве каманды справіліся на «выдатна».