У Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў складзе «парткомплексу» захоўваюцца дакументы, якія расказваюць аб працэсах, якія адбываліся на тэрыторыі заходніх раёнаў БССР у перадваенныя гады.

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята, заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206.

У гэты дзень Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу, каб узяць пад сваю абарону беларускае і ўкраінскае насельніцтва, якое ў выніку Рыжскай дамовы (1921 г.) апынулася ў складзе польскай дзяржавы. Штучны падзел беларусаў доўжыўся амаль 20 гадоў. 28–30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які аднагалосна прыняў Дэкларацыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР.

У Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў складзе «парткомплексу» захоўваюцца дакументы, якія расказваюць аб працэсах, якія адбываліся на тэрыторыі заходніх раёнаў БССР пасля аб’яднання. Напярэдадні свята архіў публікуе некаторыя з іх.

 

1. Пастанова ЦК КП(б)Б аб пытаннях землекарыстання па заходніх абласцях БССР ад 3 мая 1940 г. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 87.
2. Дадатак 1 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 3 мая 1940 г. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк.88
3. Дадатак 2 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 3 мая 1940 г. з Часовым палажэннем аб парадку вырашэння спрэчных пытанняў, звязаных з землекарыстаннем у заходніх абласцях БССР. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 89-90
4. Дадатак 2 да пастановы ЦК КП(б)Б ад 3 мая 1940 г. з Часовым палажэннем аб парадку вырашэння спрэчных пытанняў, звязаных з землекарыстаннем у заходніх абласцях БССР. Дзяржархіў Віцебскай вобласці. Ф.7045-п. Воп.1а. Спр.2. Арк. 90