Акцыя «Архівы – Школе» у Занальным дзяржаўным архіве у г.Навагрудку
12 верасня 2023 г., напярэдадні Дня народнага адзінства і ў рамках акцыі «Архівы-Школе» установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» наведалі навучэнцы 5 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка імя В.Г.Гаховіч».
Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Н.А.Пісарук расказала пра гістарычную дату 17 верасня 1939 г. і важнасць дзяржаўнага свята.
Рабятам былі прадстаўлены самыя раннія нешматлікія архіўныя дакументы 1939-1940 гадоў, якія захоўваюцца ў дзяржархіве, а таксама дакументы аб аднаўленні народнай гаспадаркі г.Навагрудка і Навагрудскага раёна ў першыя пасляваенныя гады, якія дэманструюцца на стэндавай дакументальнай выставе ў чытальнай зале архіва.