Аб праведзеным уроку памяці «Iх імёнамі названы вуліцы Гомеля» з вучнямі 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова» ў рамках акцыі «Архівы-школе»

12 верасня 2023 года напярэдадні Дня горада Гомеля супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрок памяці «Iх імёнамі названы вуліцы Гомеля» з вучнямі 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М.Пенязькова».

Школьнікаў азнаёмілі з гісторыяй роднага горада, якому сёлета спаўняецца 881 год, і прадэманстравалі відэасюжэт «Гомель».

Падчас мерапрыемства вучні былі запрошаны на анлайн-экскурсію. З дапамогай відэапрэзентацыі «Ёсць вуліцы цэнтральныя…» дзеці атрымалі магчымасць прагуляцца (анлайн) па цэнтральных вуліцах горада Гомеля, якія носяць імёны жыхароў нашай слаўнай Радзімы, дакументы якіх знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўным архіве.

У завяршэнні мерапрыемства школьнікі азнаёміліся з арыгіналамі асабістых спраў знакамітых жыхароў горада Гомеля, чыімі імёнамі названы вуліцы, а ў ходзе агляднай экскурсіі па архівохранілішчу даведаліся аб асноўных напрамках работы архіва.