Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» Адзінага дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да Года міру і стварэння

12 верасня 2023 года ў рамках Адзінага дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да Года міру і стварэння, Дзяржархіў у г.Оршы адчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых азнаёміцца з яго дзейнасцю.

У гэты дзень увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены: выстава архіўных дакументаў «Гарадская геральдыка. Гісторыя аднаго горада ў гербе», прысвечаная гісторыі развіцця тэрытарыяльнай геральдыкі населеных пунктаў Віцебскай вобласці; віртуальная выстава «Таемны шэпт ціхіх вуліц г.Оршы пра мінулае і сучаснасць», майстар-клас па падшыўцы дакументаў.

Госці даведаліся аб складзе фондаў, якія захоўваюцца, наведалі і азнаёміліся з работай чытальнай залы, архівасховішчаў, для прадстаўнікоў арганізацый праводзіліся кансультацыі па пытаннях архіўнай справы і справаводства. Дырэктар архіва Бярговіна А.М. расказала пра галоўныя напрамкі работы архіва і яго дасягненні за апошнія гады. У канцы сустрэчы госці змаглі задаць пытанні і атрымаць адказы спецыялістаў архіва.

Удзел у мерапрыемстве прынялі 87 чалавек, сярод якіх навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі ў колькасці – 78 чалавек.