Аб правядзенні на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь семінара-практыкума «Гістарычная памяць: актуальныя даследаванні і неабходнасць захавання»
8 верасня на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыўся выязны семінар-практыкум «Гістарычная памяць: актуальнасць даследавання і неабходнасць захавання. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: захаванне памяці і выхаванне патрыятызму».
Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Маскоўскай раёнай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь» и старшыні першасных арганізацый РГА «Белая Русь» раёна.
Перад удзельнікамі форума выступіў дыректар НАРБ А.К. Дземянюк, які распавёў аб асноўных накірунках работы архіва, складзе дакументаў і працы па папулярізацыі гісторыі.
Загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В. Кулінок прадставіў лекцыю «Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», у якой даў агляд асноўных нарматыўна-прававых дакументаў нацысцкай Германіі, якія датычацца палітыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва, а таксама распавёў аб асноўных формах і метадах рэалізацыі практыкі генацыду на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Для удзельнікаў форума былі прадстаўлены дакументальная выстаўка па гісторыі партызанскага руху ў БССР, а таксама выстаўка да 120-годдзя са дня нараджэння выбітнага партыйнага дзеяча і партызанскага камандзіра Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа.
Загадчыкі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А. Старасценка і фондаў асабістага паходжання І.У. Дарагуш правялі для удзельнікаў аглядныя экскурсіі па архіве.
Напрыканцы дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк уручыў старшыню Маскоўскай раёнай арганізацыі г. Мінска РГА «Белая Русь» І.В. Цыбіну навукова-папулярнае выданне «Архивы. Ничего, кроме правды» – сумесны праект Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь и БелТА.
![]() |
1. І.В.Цыбін адкрывае семінар-практыкум |
![]() |
2. Дырэктар НАРБ А.К. Дземянюк |
![]() |
3. Загадчык аддзела публікацый НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок |
![]() |
4. Экскурсія для ўдзельнікаў мерапрыемства |
![]() |
5. Экскурсія ў сховішча НАРБ |
![]() |
6. А.К.Дземянюк і І.В.Цыбін |
![]() |
7. Калектыўнае фота ўдзельнікаў семінара-практыкуму |