Правядзенне выставы ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» да 85-годдзя з дня нараджэння Герасімовіча Расціслава Фёдаравіча
11 верасня 2023 года Герасімовічу Расціславу Фёдаравічу, які працаваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» на пасадзе дырэктара 40 гадоў, споўнілася б 85. Нарадзіўся Расціслаў Фёдаравіч 11 верасня 1938 года ў вёсцы Касута Вілейскага раёна.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 годзе на Амурскай чыгунцы, з 1957 па 1959 год – служба ў радах Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі Расціслаў Фёдаравіч прыехаў у Маладзечна, дзе пачаў працаваць старшым навуковым супрацоўнікам Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне. У музеі ён прапрацаваў некалькі гадоў, але ў 1963 годзе перайшоў на працу ў архіў, які ў той час называўся Філіял Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ў г.Маладзечне на пасаду старшага навуковага супрацоўніка. Аднак ужо 8 студзеня 1964 года Герасімовіч Р.Ф. быў прызначаны дырэктарам архіва і працаваў на гэтай пасадзе да чэрвеня 2004 года. За працоўныя дасягненні Герасімовіч Расціслаў Фёдаравіч неаднаразова ўзнагароджваўся: Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Главархіваў СССР і БССР, архіўнага аддзела Мінаблвыканкама. У 1987 годзе Герасімовіч Р.Ф. рашэннем калегіі Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў СССР і прэзідыума ЦК прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў узнагароджаны нагрудным Знакам «Выдатнік архіўнай справы».
У 1991 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ён быў удастоены звання «Заслужаны работнік культуры БССР».
У 2003 годзе Расціславу Фёдаравічу было прысвоена званне «Ганаровы архівіст Рэспублікі Беларусь» з уручэннем нагруднага знака. Дарэчы, уручаны Камітэтам па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь нагрудны знак мае № 003.
Фота 1 – Супрацоўнікі архіва знаёмяцца з выставай |
Фота 2 – На фота Р.Ф. Герасімовіч у 1964-2004 гг. – дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» |
Фота 3 – Фрагмент выставы. |
Фота 4 – Фрагмент выставы. |