Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у мерапрыемствах на мемарыяльным комплексе «Курган Славы»
У рамках святочных урачыстасцяў Дня горада ў Мінску арганізатары аб’ядналі дзве буйныя падзеі: Алімпійскі дзень і H.O.G. Rally Minsk.
Маштабнае свята для аматараў хуткасці, драйву і рову матораў стартавала 9 верасня на Кургане Славы. Удзел у парадзе прынялі байкеры з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Германіі. У рамках мерапрыемства яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага каменя ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці таксама прыняў удзел у мерапрыемстве на Кургане Славы і прапанаваў прысутным банэрную выставу, прысвечаную 85-годдзю Мінскай вобласці і Дню народнага адзінства.