Напярэдадні Дня ведаў супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у журы конкурсу аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча»

Напярэдадні Дня ведаў супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у журы конкурсу аўтарскіх кніжных ілюстрацый «Малюем чароўны свет Хатабыча».

Конкурс праводзіцца Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна пры інфармацыйнай падтрымцы Рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск».

Ён прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Лазара Лагіна, ураджэнца горада Віцебска, і 85-годдзю першага выдання чароўнай аповесці-казкі «Стары Хатабыч».

Спачатку экспанавацца конкурсныя работы будуць на Дні беларускага пісьменства ў г.Гарадку 2–3 верасня 2023 года, а потым будуць прадстаўлены ў бібліятэцы.

Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне адбудзецца 14 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі.

 

Намеснік дырэктара архіва Буевіч Т.У. – член журы конкурсу падчас ацэнкі работ
Працоўны момант журы
Працы ўдзельнікаў
Працы ўдзельнікаў
Працы ўдзельнікаў
Працы ўдзельнікаў