15 жніўня 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход працоўнага калектыву
15 жніўня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход працоўнага калектыву, пасля заканчэння якога адбыўся прагляд нумароў агляду-конкурсу па мастацкай самадзейнасці. Па яго выніках былі вызначаны два лепшыя конкурсныя нумары для ўдзелу ў першым этапе агляду-конкурсу.
Неабходна адзначыць, што працоўны калектыў архіва выказаў высокую зацікаўленасць у гэтым мерапрыемстве і пачаў афармленне відэаздымкі выбраных творчых нумароў.