Супрацьпажарная бяспека ў Магілёўскай губерні

Пажарная служба Беларусі мае 170-гадовую гісторыю. На працягу ўсяго гэтага часу пажарныя, ратавальнікі выконвалі важную місію дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду.

Задачай пажарнай службы была і застаецца таксама работа па папярэджанні ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Прыкладам такой дзейнасці з’яўляецца копія прадпісання Губернскага Камісара Народнай Гаспадаркі ад 20 красавіка 1918 года «Аб супрацьпажарных мерапрыемствах», якая прадстаўляецца ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У дакуменце пералічваюцца меры, якія павінны былі прымаць павятовыя і валасныя Саветы дэпутатаў па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі ў населеных пунктах.

 

 

ДАМагВ. Ф.629. Воп.1. С.6. Л.5