Забеспячэнне захаванасці дакументаў. Парадак арганізацыі працы архіва

27 ліпеня 2023 г. у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Салігорскім раёне супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» было праведзена кансультаванне работнікаў службаў дакументацыйнага забеспячэння і іншых структурных падраздзяленняў інспекцыі.

Дырэктар архіва Барадзіна Ірына Антонаўна расказала аб арганізацыі працы архіва, яго функцыях і асноўных задачах, а таксама пытанні забеспячэння захаванасці дакументаў і спраў у архіве арганізацыі.

Намеснік дырэктара-загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Скобелева Алена Сяргееўна пракансультавала работнікаў інспекцыі па пытаннях арганізацыі і вядзення справаводства ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў.