Запрашаем наведвальнікаў сайта на віртуальную экскурсію па ўстанове «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь»

Чалавек па сваёй прыродзе дапытлівы, аднак далёка не заўсёды і не ўсюды мы можам задаволіць сваю дапытлівасць ў сілу розных прычын, якія не дазваляюць знаходзіцца фізічна ў месцы, што нас цікавіць.

Нягледзячы на тое, што тэлепорт, так і з’яўляецца толькі марай фантастаў – усё ж існуе спосаб пазнаёміцца з дзейнасцю дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».

Для гэтага дастаткова перайсці па гэтай спасылцы і пазнаёміцца з працай лабараторыі з дапамогай віртуальнай відэаэкскурсіі па установе.

Заходзьце – будзе цікава!