Перадача на пастаяннае захоўванне фотадакументаў калекцыянера Уладзіміра Артуравіча Садоўскага

22 чэрвеня 2023 года інжынер, краязнаўца, пісьменнік з г. Маладзечна Уладзімір Артуравіч Садоўскі перадаў у БДАКФФД лічбавыя копіі фотадакументаў, створаных яго дзедам фатографам-аматарам Раманам Браніслававічам Хацяловічам.

Дакументы прысвечаны гісторыі г. Маладзечна пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя, дзе Раман Браніслававіч на працягу 30 гадоў працаваў на мэблевай фабрыцы, прайшоўшы шлях да галоўнага інжынера прадпрыемства, а таксама іншых месцаў, звязаных з яго біяграфіяй.

 

У час рабочай сустрэчы; злева направа: работнікі аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» загадчык аддзела Людміла Васільеўна Дубатоўка, загадчык архівасховішчам Ягор Уладзіміравіч Караткоў, калекцыянер, краязнаўца Уладзімір Артуравіч Садоўскі з сынам Адамам
Загадчык архівасховішчам аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Ягор Уладзіміравіч Караткоў (злева), калекцыянер, краязнаўца Уладзімір Артуравіч Садоўскі падчас працы з фотадакументамі
Калекцыянер, краязнаўца Уладзімір Артуравіч Садоўскі (злева), загадчык архівасховішчам аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Ягор Уладзіміравіч Караткоў падчас працы з фотадакументамі