Экскурсія для навучэнцаў УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну»

22 чэрвеня 2023 г. для навучэнцаў УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну» супрацоўнікамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Баранавічы быў праведзены тэматычны ўрок памяці, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Навучэнцаў пазнаёмілі з дакументамі, якія захоўваюцца ў дзяржархіве і адлюстроўваюць палітыку генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Паказалі акты ўрону, прычыненага нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. Прадэманстравалі фота і відэа матэрыялы аб лагерах смерці, якія былі размешчаны на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, падрыхтаваныя супрацоўнікамі дзяржархіва.

Таксама для навучэнцаў каледжа была праведзена экскурсія па архівасховішчы, падчас якой ім распавялі аб складзе і аб’ёме дакументаў дзяржархіва і ўмовах іх захаванасці.