Хвіліна маўчання ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры»

Сёння, 22 чэрвеня 2023 года, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання.

Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» ў 12.00 ушанавалі хвілінай маўчання і ўспомнілі ўсіх тых, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, хто цаной свайго жыцця выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнай будучыні для тых, хто жыве цяпер.