Ускладанне кветак работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня 1941 года – пачатак Вялікай Айчыннай вайны стаў у гісторыі Беларусі адной з самых сумных дат. У наш час гэта дзень памяці аб усіх загінуўшых, як на франтах, так і падчас карных акцый, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
22 чэрвеня 2023 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Я.М.Грыневіч, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва А.К.Кот, старшыня першаснай РГА «Белая Русь» М.А.Шмалій, загадчык сектара аблічбоўвання кінафотадакументаў аддзела аблічбоўвання дакументаў М.В.Трухановіч прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі на воінскім пахаванні ў лясным масіве паблізу в. Ярашоўка Дзяржынскага сельсавета.
![]() |
1. Падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа на воінскім пахаванні ў лясным масіве паблізу в.Ярашоўка Дзяржынскага сельсавета (22 чэрвеня 2023 г., БДАКФФД) |
![]() |
2. Выступленне пракурора Дзяржынскага раёна В.П.Некупнага падчас урачыстага мерапрыемства на воінскім пахаванні ў лясным масіве паблізу в.Ярашоўка Дзяржынскага сельсавета (22 чэрвеня 2023 г., БДАКФФД) |
![]() |
3. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў – намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Я.М.Грыневіч, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва А.К.Кот, старшыня першаснай РГА «Белая Русь» М.А.Шмалій у час урачыстага мерапрыемства на воінскім пахаванні ў лясным масіве паблізу в.Ярашоўка Дзяржынскага сельсавета (22 чэрвеня 2023 г., БДАКФФД) |
![]() |
4. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў падчас ускладання кветак на воінскім пахаванні ў лясным масіве паблізу в.Ярашоўка Дзяржынскага сельсавета (22 чэрвеня 2023 г., БДАКФФД) |
![]() |
5. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў ля помніка ахвяра фашызму на воінскім пахаванні ў лясным масіве паблізу в.Ярашоўка Дзяржынскага сельсавета (22 чэрвеня 2023 г., БДАКФФД) |