Памяць вогненных гадоў
20 чэрвеня 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе», Года міру і стварэння і напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі вучні аздараўленчага лагера «Юнга» сярэдняй школы № 1 г.Кобрына.
Падчас урока супрацоўнікі архіва распавялі пра генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Навучэнцам была прадэманстравана выстава «Без тэрміну даўнасці», прадстаўленая дакументамі аб дзейнасці раённых камісій садзейнічання ў працы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў і ўліку шкоды, якая была нанесена нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх саўдзельнікамі на тэрыторыі Бярозаўскага, Кобрынскага, Пружанскага, былых Дзівінскага, Ружанскага і Шарашэўскага раёнаў. Дадзеныя дакументы выклікалі жывую цікавасць у школьнікаў.
![]() |
Дзеці за вывучэннем выставы «Без тэрміну даўнасці» |
![]() |
Навучэнцы аздараўленчага лагера «Юнга» сярэдняй школы № 1 г.Кобрына |
![]() |
Вучні падчас урока |