16 чэрвеня 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося адкрыццё віртуальнай выставы «Пра што раскажуць дакументы?» прысвечанай Дню медыцынскіх работнікаў

Штогод у трэцюю нядзелю чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь усе медыкі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята Дзень медыцынскіх работнікаў.

Лекаванне спакон веку лічылася адной з самых шанаваных і адказных прафесій. Паўсядзённы клопат аб здароўі насельніцтва, папярэджанне захворванняў, вяртанне хворых да паўнацэннага жыцця ўсё гэта надае асаблівы статус медыцынскім работнікам. У гэты дзень мы, грамадзяне краіны, аддаём належнае сапраўды самаадданай рабоце вучоных-медыкаў, урачоў, сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу. Бо менавіта ахова здароўя адказная за будучыню тых, чые жыццё і здароўе апынуліся пад пагрозай.

Віншуючы беларускіх медыцынскіх работнікаў з іх прафесійным святам, супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі падрыхтавалі інтэрнет-выставу «Пра што раскажуць дакументы?».

Матэрыялы выставы даступныя ПА СПАСЫЛЦЫ.