Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» семінара тэму «Складанне наменклатуры спраў арганізацыі, афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў»

У рамках правядзення Міжнароднага тыдня архіваў 8 чэрвеня 2023 г. загадчыкам аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г. Оршы Сянькоўскай Наталляй Яўгенаўнай праведзены семінар з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства Цэнтраў па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Дубровенскага, Аршанскага, Талачынскага і Сенненскага раёнаў. на тэму «Складанне наменклатуры спраў арганізацыі, афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў».

У ходзе правядзення мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да складання наменклатуры спраў, правіламі афармлення спраў у адпаведнасці з наменклатурай. На канкрэтных прыкладах разглядаліся тыповыя памылкі, якія ўзнікаюць пры складанні наменклатуры спраў.

Семінар завяршыўся агляднай экскурсіяй па архіве з наведваннем архівасховішчаў, падчас якой дырэктар архіва Бярговіна А.М. азнаёміла ўдзельнікаў семінара са складам і аб’ёмам фондаў, якія захоўваюцца у архіве, з асноўнымі патрабаваннямі, што прад’яўляюцца да захоўвання дакументаў. Распавяла пра галоўныя кірункі працы архіва і яго дасягненні за апошнія гады.

Таксама дырэктар архіва адказала на пытанні аб парадку працы з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале, комплексе мерапрыемстваў па правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў.