«Архівы – школе»: наведванне архіва вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва»
У рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для школьнікаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва».
Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.У.Троцкая і архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А.І.Швыроў пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй архіва, складам архіўных фондаў, спецыфікай працы архівістаў і даследчыкаў у чытальнай зале. Таксама яны пазнаёміліся з дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які нядаўна выйшаў зборнікам дакументаў «Без тэрміна даўнасці. Магілёўская вобласць», выставай на стэндзе «Магілёўскія сёстры Хатыні», а таксама эга-дакументамі ўдзельніка партызана і педагога Пятра Аляксеевіча Лярскага.
Работнікі архіва паказалі гасцям абсталяванне лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў.