Аб удзеле ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» у адкрыцці выставы «Застылая музыка»

27 красавіка 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» прынялі ўдзел у адкрыцці юбілейнай выставы «Застылая музыка» мастака Леаніда Вялічкі ў дзяржаўнай установе культуры «Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музей».

Леанід Вялічка – член міжнароднай грамадскай арганізацыі саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, член беларускага саюза мастакоў, старшыня гомельскага аддзялення беларускага саюза мастакоў. Неаднаразовы ўдзельнік рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выстаў, пленэраў «Рагачоўскія плёсы» і многіх іншых. Яго стварэнні знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Аўстрыі і Польшчы.

Леанід Вялічка – вельмі рознабаковы мастак. Ён працуе ў розных тэхніках: акварэль, пастэль, масла.

У экспазіцыі прадстаўлены каля 70 карцін, створаных у розныя гады. Гэта незвычайнай прыгажосці краявіды, напісаныя аўтарам на берагах рэк Днепр, Пціч. А таксама яркія і сонечныя малюнкі прыходу вясны, абуджэння прыроды, нацюрморты і сюжэтныя карціны. Вельмі блізкія мастаку сельскія матывы. Пастаянна вяртаецца ў сваёй творчасці да тэмы генацыду беларускага народа.

У музеі выстаўка будзе працаваць да 17 мая.