Сустрэча са студэнтамі БДУКМ ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва
27 і 28 красавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі 2 групы студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Вядучы архівіст Таццяна Кекелева прачытала для студэнтаў лекцыю «Выкарыстанне архіўных дакументаў», расказала пра формы выкарыстання і папулярызацыі дакументаў у практыцы работы архіва-музея, азнаёміла слухачоў з выданнямі апошніх гадоў. Вядучы архівіст Наталля Мізон на прыкладзе выставы «Чалавек палымянага сэрца» (да 120-годдзя рэжысёра, педагога і актрысы Любові Мазалеўскай) расказала пра выкарыстанне ў выставачнай дзейнасці архіва-музея кніг з дароўнымі надпісамі.