Прадстаўнікі прафсаюзнай суполкі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі турыстычны форум «Адкрый Беларусь»

28 красавіка прадстаўнікі прафсаюзнай суполкі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі турыстычны форум «Адкрый Беларусь».

Арганізатары форума: Федэрацыя Прафсаюзаў Беларусі сумесна з «Беларустурыстам» – найстарэйшым тураператарам краіны.

Мэта форуму – выявіць турыстычны патэнцыял кожнай вобласці, але і прэзентаваць папулярныя і раней невядомыя маршруты Беларусі. Прафсаюзны турыстычны форум сабраў прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў рэспублікі і сталіцы.

Варта адзначыць, што чальцы прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прымаюць актыўны ўдзел у шматлікіх масавых мерапрыемствах, у тым ліку накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і патрыятызму.

 

Старшыня прафкама БГАНТД Кулінок А.С.