21 красавіка 2023 г. загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, к.г.н. Л.І.Масейчук прыняла ўдзел у XVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства»
21 красавіка 2023 г. загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, к.г.н. Л.І.Масейчук прыняла ўдзел у XVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства». Канферэнцыя праходзіла на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А.Куляшова.
Канферэнцыя была арганізавана пры ўдзеле і садзейнічанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута філасофіі НАН Беларусі, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова і Магілёўскага рэлігіязнаўчага цэнтра.
У рамках канферэнцыі Л.І.Масейчук быў прадстаўлены навуковы даклад «Палажэнне студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1920-я гг. – выхадцаў з сем’яў святароў», падрыхтаваны па матэрыялах фондаў архіва.