Аб заключэнні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) і ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» звязваюць даўнія партнёрскія адносіны. І таму ёсць цалкам рэчавыя доказы: мноства зборнікаў, артыкулаў, навуковых прац, выстаў, створаных у выніку сумеснай плённай працы. Работнікі архіва шматкроць запрашаліся на навуковыя канферэнцыі, якія праводзяцца Інстытутам гісторыі. Падрыхтаваныя імі даклады раскрывалі склад фондаў БДАКФФД, тым самым умацоўваючы ўзаемадзеянне арганізацый.
6 красавіка 2023 года ў БДАКФФД адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж архівам і Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дадзены дакумент вызначае парадак доўгачасовага партнёрства ў мэтах рэалізацыі сумесных праектаў і праграм.
Узаемнае садзейнічанне ў рамках навуковых даследаванняў паслужыць мэце развіцця гістарычных і архіўных ведаў, папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду. Дадзены дакумент-адпраўны пункт дыялогу, накіраванага на далейшую працу ў справе захавання гістарычнай спадчыны беларускага народа.
Пасля падпісання дырэктарамі ўстаноў А.М.Ганчаром і В.Л.Лакізай пагаднення адбылося знаёмства гасцей з аддзеламі і лабараторыяй архіва. Прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пазнаёміліся з унікальнымі аўдыёвізуальнымі дакументамі з фондаў архіва, рэстаўрацыйна-прафілактычнымі мерапрыемствамі па забеспячэнні іх захаванасці, магчымасцямі навукова-даведачнага апарата БДАКФФД. Асаблівую зацікаўленасць гасцей выклікаў аповед пра аблічбоўванне архіўных дакументаў пры дапамозе сучаснага сканавальнага абсталявання. Пасля экскурсіі гасцей запрасілі ў кіназала архіва на прагляд кінафільмаў з фондаў БДАКФФД.
![]() |
1. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў |
![]() |
2. Падчас экскурсіі ў аддзеле фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду |
![]() |
3. Падчас экскурсіі ў архівасховішча фонадакументаў |
![]() |
4. Падчас экскурсіі ў сектары аблічбоўвання фонадакументаў |
![]() |
5. Удзельнікі рабочай сустрэчы |