Правядзенне агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

28 сакавіка 2023 года ў Год міру і стварэння, акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі архіва правялі экскурсію для навучэнцаў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №4».

У рамках дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў Шэўчык Т.У. і Брузгіна С.Н. распавялі гасцям пра гісторыю стварэння архіва, склад і асаблівасці фондаў установы, магчымасці выкарыстання дакументаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і. Таксама навучэнцам была прадстаўлена выстава па дакументах архіва з праглядам фільмаў: «Абарона горада Магілёва», «Хатынь. 22 сакавіка 1943 года».

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва С.У. правяла аглядную экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся са складам захоўваемых дакументаў, рэжымам іх захоўвання і з музейнай экспазіцыяй «Гісторыя партархіва».

У рамках дадзенага мерапрыемства былі праведзены квэсты на тэму: «Вялікая Айчынная вайна», «Будзь архівістам».