Экскурсія ў архіў для самых маленькіх

30 сакавіка 2023 года для навучэнцаў вясновага аздараўленчага лагера «Сонейка» дзяржаўнай установы адукацыі «Базавая школа № 12 імя І.Я. Аляксеева г. Полацка» праведзена экскурсія у рамках акцыі «Архівы-школе».

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна пачала экскурсію з расповеду пра гісторыю архіваў са старажытных часоў і ролю архіваў. Экскурсавод расказала навучэнцам, аб тым, адкуль паступаюць на захоўванне дакументы, аб агульнай колькасці дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні, аб прафесіі архівіста.

Падчас экскурсій школьнікі азнаёміліся з патрабаваннямі да архівасховішча, тэмпературна-вільготнасным, санітарна-гігіенічным рэжымамі, пагаварылі аб пераводзе дакументаў у электронны фармат.