Тэматычная экскурсія «У гасцях у архівістаў»
29 лютага 2023 года, у рамках акцыі «Архівы-школе», для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г.Полацка» праведзена тэматычная экскурсія «У гасцях у архівістаў».
У рамках дадзенага мерапрыемства загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна пазнаёміла гасцей з гісторыяй архіўнай справы на Палатчыне, распавяла аб дзейнасці архіва.
Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены асабліва каштоўныя архіўныя дакументы. Непадробную цікавасць у школьнікаў выклікалі працэсы рэстаўрацыі і аблічбоўкі дакументаў.
Экскурсанты наведалі архівасховішча, азнаёміліся з рэжымам захоўвання дакументаў.