Экскурсія для навучэнцаў у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

29 сакавіка 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, наведалі вучні 3 класа ДУА «Сярэдняя школа № 225 г. Мінска».

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Віктар Жыбуль правёў для навучэнцаў экскурсію па выставах «Чалавек палымянага сэрца» (да 120-годдзя рэжысёра Любові Мазалеўскай), «…З ідэяй захаваць ад знішчэння…» (да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі) і «Жыцця майго пожня» (да 115-годдзя пісьменніцы Ядвігі Бяганскай). Азнаёміў з працай чытальнай залы архіва-музея і асаблівасцямі выкарыстання дакументаў асабістага паходжання.