Аб правядзенні сустрэчы, прысвечанай 80-годдзю Хатынскай трагедыі ў СШ №62 г.Мінска
У рамках акцыі «Архівы – школе» 23 сакавіка 2023 г. у сярэдняй школе №62 прайшла сустрэча, прысвечаная 80-годдзю Хатынскай трагедыі.
Перад вучнямі 5–8-х класаў выступілі дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк, архітэктар Галіна Левіна, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ Кузьма Козак. Сярод запрошаных гасцей – сведка генацыду беларускага народа Якаў Краўчынскі. У 1941 годзе ён павінен быў пайсці ў першы клас… Але разам з мамай апынуўся ў Мінскім гета, перажыў акцыі масавага знішчэння яўрэяў, а пазней трапіў у партызанскі атрад.
А.Дземянюк прадставіў школьнікам выставу «Хатынь – святыня нацыянальнай памяці» і зборнік дакументаў «Хатынская трагедыя», прысвечаны страшным фактам знішчэння фашыстамі і іх памагатымі мірнага насельніцтва Беларусі і пытанням стварэння мемарыяльнага комплексу на месцы трагедыі.