Часовая экспазіцыя «Талстой і Беларусь»
Да 26 мая 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая экспазіцыя «Талстой і Беларусь» – супольны праект з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога ў Маскве, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Выстава прысвечана сувязі славутага расійскага пісьменніка Льва Мікалаевіча Талстога, 195-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе, з нашай краінай, а таксама ўплыву яго творчасці на беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Выстава змяшчае цікавыя матэрыялы са збораў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, неапублікаваныя архіўныя матэрыялы, прадстаўленыя Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога. З фондаў архіва-музея на выставе прадстаўлены творы Л. М. Талстога ў перакладзе Я. Брыля, І. Шамякіна, В. Віткі, артыкулы пра пісьменніка, эскізы дэкарацый і праграма спектакля «Власть тьмы» і іншыя дакументы.
Больш падрабязна пра экспазіцыю, час працы і кошт білетаў можна даведацца на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.