Аб рабочым візіце дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінава А.Л.

3 сакавіка 2023 года адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі і рэдакцыю часопіса «Архівы і справаводства».

У ходзе візіту А.Л.Воінаў заслухаў намесніка дырэктара Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Л.М.Сігневіч і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, якія расказалі аб напрамках дзейнасці цэнтра, навуковых распрацоўках, распрацаваных праграмных прадуктах.

На сустрэчы з працоўным калектывам установы А.Л.Воінаў указаў на неабходнасць правядзення работы па прыцягненню маладых спецыялістаў, адзначыў важнасць пераемнасці пакаленняў. Дырэктар Дэпартамента адзначыў значнасць для галіны навукова-даследчых распрацовак, якія праводзяцца цэнтрам.

У рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства» галоўны рэдактар С.М.Асіноўскі азнаёміў дырэктара Дэпартамента А.Л.Воінава з гісторыяй стварэння часопіса. На сустрэчы былі абмеркаваны праблемныя пытанні функцыянавання часопіса і далейшыя перспектывы развіцця галіновага выдання.