3 сакавіка 2023 г. у Год міру і стварэння на базе ДУА «Сярэдняя школа 75 г.Гомеля» ў рамках акцыі «Архівы-школе» прайшоў круглы стол «Сувязь пакаленняў. Патрыятычныя ідэалы сучаснай моладзі»

3 сакавіка 2023 г. у Год міру і стварэння на базе ДУА «Сярэдняя школа 75 г.Гомеля» ў рамках акцыі «Архівы-школе» прайшоў круглы стол «Сувязь пакаленняў. Патрыятычныя ідэалы сучаснай моладзі».

Экспертамі ў абмеркаванні выступілі: дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М.; старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Ткач Л.А.; клірык храма Грузінскай іконы Божай Маці г.Гомеля – іерэй Мікалай Барсукоў; прадстаўнік бацькоўскай грамадскасці Раўлушкевіч Т.П.
Мэта мерапрыемства – абмен вопытам у выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў.

Што значыць быць патрыётам, што такое патрыятызм і як яго разумее цяперашняе пакаленне, як важна любіць, берагчы і абараняць сваю Радзіму, ці шмат на сённяшні дзень патрыётаў сярод сучаснай моладзі – гэтыя і многія іншыя пытанні сёння абмеркавалі ў рамках круглага стала.

У адкрытым дыялогу, эксперты выказалі сваё кампетэнтнае меркаванне па вышэйпаказанай тэме, абмяняліся досведам працы з моладдзю.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства сышліся на думцы, што такі фармат сустрэчы дазваляе весці канструктыўны дыялог з моладдзю, узнімаць сапраўды актуальныя пытанні, дае магчымасць пачуць адзін аднаго.