«План горада Магілёва 1936 год»

16 лютага споўнілася 85 гадоў з дня заснавання ААТ «Магілёўграмадзянпраект». Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на захоўванні знаходзіцца фонд арганізацыі. У яго склад уваходзяць дакументы аб бягучай дзейнасці: загады начальніка ўпраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, планавыя заданні для складання праектаў, справаздачы аб выкананні планаў, дакладныя запіскі і іншае.

У фонд таксама ўваходзяць унікальныя матэрыялы па гісторыі Магілёва 1930-х гадоў – планы і схемы будаўніцтва абласнога цэнтра, які прэтэндаваў у тыя гады на статус сталіцы рэспублікі. Маштабныя карты дазваляюць сучаснікам уявіць, якім быў Магілёў тады, і якім бачылі яго будучыню архітэктары.

У фондзе таксама прадстаўлены дакументы, якія датычацца планіроўкі і будаўніцтва асобных гарадскіх аб’ектаў: фабрык і заводаў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, жылых дамоў.

У якасці прыкладу прадстаўляем «План горада Магілёва 1936 года», які змяшчае інфармацыю аб межах гарадскіх выбарчых акруг, месцазнаходжанні арганізацый і ўстаноў.