Аб прэзентацыі віртуальнай выстаўкі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 22 лютага 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» правялі экскурсію для вучняў 9-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 14 г.Маладзечна». Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй архіва, дакументамі, якія знаходзяцца на захоўванні, наведалі чытальную залу і архівасховішча.

Таксама падчас экскурсій супрацоўнікамі аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій была праведзена прэзентацыя віртуальнай выстаўкі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Маладзечна і Маладзечанскі раён», з якой можна азнаёміцца на сайце ўстановы, прайшоўшы па спасылцы http://archmol.by/pages/photo.php і на старонцы архіва ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».