У БелНДІДАС 22.02.2023 прайшоў аднадзённы семінар па тэме: «Новыя патрабаванні да справаводства і архіўнай справы»
У працы семінара ў якасці слухачоў прынялі ўдзел 22 чалавекі – работнікі дзяржаўных архіваў, справаводчых і архіўных служб дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый. На семінары былі разгледжаны змены, унесеныя ў 2022 − пачатку 2023 гг. у акты заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, праблемныя пытанні прымянення на практыцы патрабаванняў нарматыўных прававых актаў.
Слухачы высока ацанілі якасць правядзенага мерапрыемства, падкрэсліўшы важнасць і актуальнасць пытанняў, якія былі разгледжаны на семінары, а таксама выказалі падзяку лектарам і арганізатарам семінара.
Пасля заканчэння семінара слухачам былі ўручаны адпаведныя сертыфікаты.