У рамках акцыі «Архивы – школе» ў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Рэчыцы» прайшоў урок мужнасці па тэме «Яму пакаралася неба»
У Год міра і стварэння і напярэдадні 116-й гадавіны з дня нараджэння (23 лютага) фондаўтваральніка архіва – Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Валенціка супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы сустрэліся з вучнямі 10-11 класаў сярэдняй школы № 8 г.Рэчыцы.
На аснове даклада і паказаных архіўных дакументаў моладзь пазнаёмілася з біяграфіяй Дзмітрыя Данілавіча, які з’яўляецца годным прыкладам мужнасці і стойкасці для сучасных абаронцаў Айчыны.