Семінар па пытаннях правядзення дзяржаўных закупак для работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў
21-22 лютага 2023 года для работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь арганізаваны семінар па пытаннях правядзення дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг). Семінар праводзіць Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт сумесна з часопісам «Тэндэр».
Згодна з праграмай семінара, тэма першага дня навучання «Дзяржаўныя закупкі, закупкі за кошт уласных сродкаў». Разглядаліся пытанні нарматыўнага рэгулявання закупак, віды працэдур закупак, карупцыйныя рызыкі пры правядзенні закупак і інш.
22 лютага семінар будзе прысвечаны тэме «Закупкі для мэт будаўніцтва, у тым ліку для мэт рамонту, рэканструкцыі (мадэрнізацыі)». Плануецца разгледзіць усе этапы правядзення закупак для мэт будаўніцтва і рамонту, пачынаючы з пытанняў заканадаўства, якім рэгулюецца будаўнічая дзейнасць, заканчваючы заключэннем дагавора і выкананнем абавязацельстваў па яму.