У рамках акцыі «Архівы – школе» дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 11-га класа сярэдняй школы № 9 г.Брэста

16 лютага 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 11-га класа сярэдняй школы № 9 г.Брэста.

Супрацоўнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Якута Н.В. азнаёміла школьнікаў з гісторыяй установы, расказала аб асноўных напрамках дзейнасці, складзе дакументаў архіва.

У ходзе агляднай экскурсіі навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.