У рамках дня інфармавання 20 лютага 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход працаўнікоў архіва
У рамках дня інфармавання 20 лютага 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход працаўнікоў архіва.
У сваім дакладзе дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях, якія адбыліся ў краіне і за мяжой за люты 2023 г.
Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што абарона законных правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі стала адной з галоўных тэм нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 24 студзеня 2023 г. аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў краіне.
Нараўне з асноўнай тэмай нарады Кіраўнік дзяржавы звярнуўся і да шэрагу іншых актуальных пытанняў – ад утрымання і рамонту дарог да работы індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён таксама даручыў больш актыўна папулярызаваць і дэманстраваць дасягненні беларускіх вучоных, на што ёсць запыт у грамадстве з улікам вялікай цікавасці да выставы «Беларусь інтэлектуальная».
Вялікую ўвагу ў сваім дакладзе дырэктар архіва ўдзяліў святкаванню ў 2023 г. 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
– Мы схіляем галовы перад нязгаснымі подзвігамі нашых продкаў, у жорсткіх бітвах, якія абаранілі Айчыну коштам уласных жыццяў, ганарымся іх самаадданасцю і нязломнай сілай духу, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч.
Акрамя таго, Сушчэвіч А.М. распавёў, што Год міру і стварэння будзе адзначаны шматлікімі грамадска-культурнымі мерапрыемствамі, сярод іх найбуйнейшыя – рэспубліканскія фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня» і народнага гумару «Аўцюкі» і інш.
Падчас мерапрыемстваў дырэктар архіва даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.