17 лютага 2023 г. установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» на базе ДУА «Сярэдняй школы №1 г.Гомеля» былі праведзены ўрокі на тэму: «Гомельскай вобласці споўнілася 85 гадоў»

17 лютага 2023 г. у Год міру і стварэння ў рамках акцыі «Архівы-школе» старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Драздова А. М. правяла два ўрокі на базе ДУА «сярэдняй школы №1 г.Гомеля» для 7-8 класаў на тэму: «Гомельскай вобласці споўнілася 85 гадоў».

Мэта мерапрыемства-інфармацыйнае асвета і патрыятычнае выхаванне навучэнцаў на аснове архіўных дакументаў абласнога архіва.

У рамках сустрэчы, навучэнцы на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій даведаліся, як утварылася Гомельская вобласць. Рабяты ў рамках акцыі атрымалі унікальную магчымасць падрабязна азнаёміцца з раней невядомымі фактамі з гісторыі Гомельшчыны.

У завяршэнні мерапрыемства Драздова А. М. распавяла, што з сябе ўяўляе архіў, якія ўнікальныя дакументы захоўваюцца ў дзяржаўнай установе.