Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку правёў акцыю «Архівы-Школе»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» А.С.Забелінская сустрэлася з навучэнцамі 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п.Карэлічы», а таксама з навучэнцамі ДУА “Турэцкі” вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа». У ходзе гутаркі А.С.Забелінская расказала школьнікам аб сістэме дзяржаўных архіваў у Рэспубліцы Беларусь, аб асноўных напрамках дзейнасці дзяржаўнага архіва ў г. Навагрудку, аб складзе і храналагічным перыядзе дакументаў, якія захоўваюцца, а таксама прадставіла копіі найбольш цікавых дакументаў з гісторыі Карэліцкага раёна перыяду ўстанаўлення. Савецкай улады, аб фактах генацыду падчас нямецка-фашысцкай акупацыі, аб пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі. А хлопцы з аг. Турэц змаглі пазнаёміцца з копіямі дакументаў аб стварэнні сельскагаспадарчай арцелі ім. Чарняхоўскага, цяпер КСУП ім. Чарняхоўскага, якому гэтымі днямі спаўняецца 75 гадоў.

І, вядома, А.С.Забелінская запрасіла школьнікаў наведаць, пры магчымасці, дзяржаўны архіў.