Аб правядзенні справаздачнага сходу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»
17 лютага 2023 г. адбыўся справаздачны сход пярвічнай прафсоюзнай арганізацыі (ППА) ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ). У працы справаздачнага сходу ў якасці членаў Прэзідыума ўдзельнічалі намеснік старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Чарнуха Юрый Аляксеевіч і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык Уладзімір Іосіфавіч. У працы справаздачнага сходу ўдзельнічала больш за 60 чалавек.
Старшыня ППА архіва Шаўчэнка Таццяна Анатольеўна выступіла з дакладам аб працы прафсаюзнай арганізацыі за 2022 г. Яна рассказала аб дасягненнях у працы ППА, традыцыях і навацыях у яе дзейнасці. З дакладам аб працы рэвізійнай камісіі ППА архіва выступіла член рэвізійнай камісіі Бягун Марына Паўлаўна. Намеснік дырэктара НАРБ Стуканава Алена Аляксандраўна выступіла з дакладам аб выкананні калектыўнай дамовы за 2022 г. З дакладам аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў ППА архіва за 2022 г. выступіла скарбнік ППА Макаранка Алена Аляксандраўна. Агульным сходам работа прафсаюзнага камітэта была прызнана здавальняючай, і зацверджаны даклад рэвізійнай камісіі, акт аб выкананні калектыўнага дагавора і каштарыс даходаў і расходаў на 2023 г.
У сувязі са значным ростам ППА архіва прынята рашэнне аб павелічэнні колькаснага складу прафкама да 7 чалавек. Па выніках галасавання двума новымі членамі прафкама былі выбраны Пакорская Наталля Мікалаеўна і Дзедуль Антон Андрэевіч. Склад рэвізійнай камісіі быў папоўнены нававыбранымі Пазняк Святланай Уладзіміраўнай і Нартоўскай Наталляй Сямёнаўнай.
Пасля заканчэння асноўнай часткі справаздачнага сходу Чарнуха Юрый Аляксеевіч і Зубрык Уладзімір Іосіфавіч падзякавалі прафкаму ППА архіва і ўсім членам пярвічнай арганізацыі за праведзеную працу, адзначылі добрую дынаміку прыросту ўсіх колькасных паказчыкаў дзейнасці першаснай арганізацыі, выступілі з канкрэтнымі прапановамі аб далейшым удасканаленні яе функцыянавання ў інтарэсах прафсаюза, прапанавалі аказаць падтрымку прафсаюзнай арганізацыі і пажадалі поспехаў у працы.