Аб рабочым візіце дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
16 лютага 2023 г. адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Леанідавіча Воінава ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД).
У першую чаргу была праведзена нарада з кіраўніцтвам і членамі дырэкцыі архіва. Дырэктар БДАКФФД Ганчар Андрэй Мікалаевіч выступіў з дакладам аб рабоце архіва ў 2022 годзе і запланаваных паказчыках і мерапрыемствах на 2023 год. У ходзе нарады былі абмеркаваны ключавыя задачы, якія стаяць перад архівам і шляхі іх рэалізацыі.
Далей дырэктар Дэпартамента вывучыў работу ўсіх аддзелаў і лабараторыі архіва, а таксама разам са спецыялістамі абмеркаваў спецыфіку іх работы, далейшыя перспектывы рэалізацыі пастаўленых задач.
Напрыканцы рабочага візіту адбылася сустрэча з калектывам БДАКФФД, дзе былі падведзены вынікі мерапрыемства і абмеркаваны задачы, якія стаяць перад архівам.