Наведванне Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці навучэнцамі ДУ «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»

16 лютага 2023 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы, якія займаюцца ў секцыі краязнаўства ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі».

У ходзе агляднай экскурсіі юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з работай сучаснай архіўнай установы, асаблівасцямі захоўвання дакументаў у архівасховішчы, работай у чытальнай зале архіва, атрымалі інфармацыю прафарыентацыйнага характару.