Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У афганскім канфлікце 1979-1989 гг. прынялі ўдзел каля 30 тыс.беларусаў. 771 жыхар Беларусі загінуў, больш за 2 тысячы атрымалі раненні і калецтвы, чацвёра ўраджэнцаў Беларусі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў работнікі Нацыянальнага архіва, у тым ліку прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і маладзёжнага актыву, наведалі філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на «Востраве мужнасці і смутку».

Работнікі архіва прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам і мітынгу, прысвечанага памяці тых, хто выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак і навечна застаўся прыкладам стойкасці і мужнасці.