15 лютага 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся круглы стол, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. адзначыўшы, што ў гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар’я пад Тэрмезам – завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Афганская вайна забрала жыцці 14453 савецкіх салдат з іх 771 грамадзян Беларусі, 11654 паранена, 10751 чалавек сталі інвалідамі.

У працяг узнятай тэмы, выступіла загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ГАГам Аляксандравіч Зоя Анатольеўна. У сваім выступленні яна азнаёміла калектыў архіва з дакументамі і фатаграфіямі герояў-інтэрнацыяналістаў, якія выканалі свой абавязак за межамі Айчыны.

Падвёўшы вынікі працы круглага стала Сушчэвіч А.М. адзначыў, што Памяць аб Афганскай вайне захоўваюць мемарыяльныя комплексы і помнікі розных рэгіёнаў краіны. Сімвалам памяці аб трагічнай старонцы гісторыі з’яўляецца мемарыяльны комплекс “Востраў мужнасці і смутку”, адкрыты ў г. Мінску ў жніўні 1996 года. Цэнтрам мемарыяльнага комплексу стаў помнік “Сынам Айчыны, якія загінулі за яго межамі”.

Акрамя таго, Андрэй Мікалаевіч сёння прыняў удзел у гарадскім мітынгу ля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам.

У канцы мерапрыемства дырэктар архіва даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.